Главная | Регистрация | Вход | RSSВоскресенье, 22.12.2024, 05:26

ГОМЕЛЬСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ЦЕНТР ТУРИЗМА И КРАЕВЕДЕНИЯ

Besucherzahler ukraine brides ladies
счетчик посещений
Меню сайта
Календарь
«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Гомель

АДДЗЕЛ КРАЯЗНАЎСТВА

Загадчык: Мініч Зоя Іосіфаўна
Метадысты: Прычыніч Яўгенія Аляксандраўна,
Даламакіна Дар'я Леанідаўна



Тэлефон: (0232) 48-12-08 


Асноўныя задачы і накірункі дзейнасці аддзела
Аддзел краязнаўства – структурнае падраздзяленне Гомельскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі. Ажыццяўляе дзяржаўную палітыку ў галіне адукацыі і выхавання навучэнскай моладзі сродкамі краязнаўства. Стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця творчых здольнасцяў і схільнасцяў дзяцей у дадатковай адукацыі, духоўнага і грамадзянскага выхавання, арганізацыі вольнага часу. 

Асноўнымі накірункамі дзейнасці аддзела з’яўляюцца:
- развіццё краязнаўчай дзейнасці, павышэнне яго ролі ў духоўным і патрыятычным выхаванні, фарміраванні культуры і светапогляду навучэнскай моладзі;
- арганізацыя дзейнасці гурткоў і клубаў краязнаўчай, грамадзянска-патрыятычнай і экскурсійнай накіраванасці, вызначэнне адпаведнасці зместу вучэбных праграм і навучання ў гуртках;
- рэалізацыя канцэпцыі і навучальна-выхаваўчых праграм па развіцці творчых здольнасцей дзяцей і моладзі, распрацаваных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і органамі дзяржаўнага кіравання;
- аказанне арганізацыйнай і метадычнай дапамогі ўстановам адукацыі па выкарыстанні краязнаўства ў навучальна-выхаваўчым працэсе, удзел у падрыхтоўцы метадычнай літаратуры, зборнікаў нарматыўных дакументаў у дапамогу работнікам навучальна-выхаваўчых устаноў;
- аказанне метадычнай дапамогі ўстановам пазашкольнага выхавання і навучання, навучальным установам, педагогам-краязнаўцам, кіраўнікам музеяў устаноў адукацыі, арганізатарам краязнаўчых гурткоў і клубаў у павышэнні іх прафесійнага і метадычнага ўзроўню з улікам сучасных педагагічных тэхналогій і патрабаванняў;
- каардынацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі, пашырэння іх колькасці і ўплывовасці на арганізацыю духоўнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі, культурна-асветніцкай работы;
- правядзенне рэспубліканскіх краязнаўчых, грамадзянска-патрыятычных мерапрыемстваў і экскурсій з навучэнцамі: злетаў юных краязнаўцаў, навукова-практычных канферэнцый, семінараў, алімпіяд, конкурсаў, профільных летнікаў, метадычнае забеспячэнне іх канкрэтнымі выхаваўчымі праграмамі;
- супрацоўніцтва з дзяржаўнымі навуковымі ўстановамі, грамадскімі, маладзёжнымі аб’яднаннямі і іншымі суполкамі ў галіне педагагічных даследаванняў, метадычнага забеспячэння выхаваўчай дзейнасці;
- удзел у распрацоўцы навучальна-выхаваўчых праграм, навуковых педагагічных даследаванняў у галіне выхавання, іх укараненне ў практыку работы навучальна-выхаваўчых устаноў.

Асноўнымі формамі метадычнай і вучэбна-выхаваўчай дзейнасці з’яўляюцца:
- арганізацыя і правядзенне для педагагічных работнікаў і навучэнцаў злётаў, канферэнцый, конкурсаў, семінараў, курсаў і інш.;
- вывучэнне, абагульненне і прапаганда перадавога вопыту краязнаўчай, грамадзянска-патрыятычнай і экскурсійнай работы з дзецьмі і моладдзю;
- кантроль і метадычнае забеспячэнне дзейнасці музеяў устаноў адукацыі;
- кантроль і метадычнае забеспячэнне правядзення рэспубліканскіх акцый: Тыдзень турызму і краязнаўства для дзяцей і моладзі, "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!”.
- арганізацыя краязнаўчай, грамадзянска-патрыятычнай, экскурсійнай, экспедыцыйнай і даследчай дзейнасці і аздараўленне навучэнцаў у профільных летніках.

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Праздники Беларуси

Copyright MyCorp © 2024
Сделать бесплатный сайт с uCoz